Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў

Вытрымка з Палажэння аб Дабрачынным савеце музея

 ЗАДАЧЫ ДАБРАЧЫННАГА САВЕТА МУЗЕЯ

 

Асноўнымі задачамі Дабрачыннага савета з"яўляюцца:
 
  • распрацоўка праектаў, накіраваных на развіццё Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, як навукова-асветнай установы сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;

 

  • прыцягненне фінансавых сродкаў юрыдычных і фізічных асоб на ўшанаванне памяці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў мясцінах Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, звязаных з яго жыццём, а таксама на развіццё інфраструктуры музея;

 

  • аказанне дапамогі ў набыцці і фарміраванні фондаў музея, уключаючы друкаваныя выданні з кола чытання Якуба Коласа і асабісты аўтамабіль паэта “Пабеда”;

 

  • садзеянне ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў правядзенні канферэнцый, семінараў, выяздных выставак;

 

  • аказанне дапамогі ва ўкараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій у работу музея;

 

  • аказанне садзеяння мемарыялізацыі мясцін у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, звязаных з асобаю Якуба Коласа;

 

  • аказанне кансультатыўнай і фінансавай дапамогі па захаванню (рэстаўрацыя, кансервацыя) нерухомых мемарыяльных аб"ектаў, якія ўваходзяць у склад музея (ці на балансе музея);

 

  • аказанне дапамогі ў ажыццяўленні выдавецкай і рэкламнай дзейнасці музея;

 

  • садзейнічанне арганізацыі і правядзенню сацыяльна-культурных мерапрыемстваў музея: навуковых канферэнцый, творчых вечароў, традыцыйных свят музея, выставак, спартыўна-аздараўляльных і іншых мерапрыемстваў;

 

  • падтрымка мэтавых праектаў па развіццю музейна-камунікатыўнай палітыкі музея (спецыяльныя праекты па рабоце з дзіцячай аўдыторыяй, малазабяспечанымі сем"ямі і іншае).
 

 


© 2009 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 www.yakubkolas.by
  muzeykolas@yandex.ru
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта