|
Інтэлектуальныя гульніАдбылося падвядзенне вынікаў віктарыны для старшакласнікаў "Рвецца дух мой на свабоду", прымеркаванай да 100-годдзя вызвалення Якуба Коласа з Мінскага астрога
Для ўдзелу ў віктарыне неабходна было да 18 снежня даслаць адказы на электронны адрас konkurs_kolasmuseum@tut.by альбо па адрасе 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 з пазнакай "На конкурс". У лісце неабходна было пазначыць таксама прозвішча, імя, нумар школы, клас, кантактны адрас і тэлефон.
Вынікі конкурсу былі падведзены 22 снежня. У конкурсе паўдзельнічалі 47 вучняў сярэдніх школ і гімназій г. Мінска. Аўтарытэтнае журы вылучыла сярод іх пераможцаў:
Поўных і цікавых адказаў было вельмі многа, таму члены журы не спыніліся на ўручэнні прызоў чатыром пераможцам і вызначылі спецыяльныя намінацыі:
Усе удзельнікі віктарыны былі адзначаны і атрымалі падарункі на памяць аб доме-музеі Якуба Коласа.
Дзякуй усім за удзел і да новых сустрэч!!!
Адказы на пытанні віктарыны
1. У ліпені 1906 г. адбыўся нелегальны настаўніцкі з'езд, сярод удзельнікаў якога быў Якуб Колас. Маладыя настаўнікі сабраліся акурат на малой радзіме пісьменніка – у ваколіцах вёскі Мікалаеўшчына. Як называлася невялічкая вёсачка, у межах якой на палянцы каля Нёмана і адбыўся забаронены сход? 9 ліпеня 1906 года настаўнікі сабраліся ў лесе "на палянцы ў Прыстаньцы каля Нёмана"
2. 1 верасня 1906 г. у беларускім перыядычным друку з'яўляецца новае выданне – газета “Наша доля”. У гэтым жа нумары быў надрукаваны верш маладога беларускага аўтара з прыгожым псеўданімам Якуб Колас. Гэта быў літаратурны дэбют вядомага ў будучым пісьменніка. Як называўся гэты першы верш Якуба Коласа? верш "Наш родны край"
3. Зімой 1906 – 1907 гг. звольнены з настаўніцкай пасады Якуб Колас жыве на паўлегальным становішчы ў леснічоўцы Смалярня ў роднага брата. Там жа нелегальна адкрывае школу, займаецца з 12 вучнямі. Як звалі аднаго з чатырох братоў паэта, у якога Якуб Колас знайшоў часовы прытулак? брат Уладзя (Уладзімір Міцкевіч)
4. У 1908 г., да заключэння ў астрог, Якуб Колас едзе ў Магілёўскую губернію. Там настаўнік працуе ў прыватнай беларускай (!) школе ў вёсцы Сані Абчугскай воласці Сенненскага павета. Заняткі ў школе вяліся на беларускай мове. Навучалася там каля 20 вучняў. Назавіце прозвішча памешчыка, які на свае ўласныя грошы адкрыў гэту школу. памешчык Канстанцін Антонавіч Гардзялкоўскі
5. У верасні 1908 года ў Мінску адбылося выязное пасяджэнне Віленскай судовай палаты па справе ўдзелу настаўнікаў у нелегальным з'ездзе. Слуханне справы праходзіла ў памяшканні “прысутных месцаў” – губернскіх адміністрацыйных устаноў сталіцы. У гэтым будынку, які размяшчаўся ў самым цэнтры горада і захаваўся ў Мінску па сённяшні дзень, на першым паверсе знаходзіліся губернская канцылярыя, друкарня і архіў, а на другім – Мінскі акруговы суд, натарыяльная кантора, кабінеты пракурора і віцэ-губернатара. А што знаходзіцца ў гэтым будынку сёння? у будынку па адрасе пл. Волі, 23 знаходзіцца мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў
6. Пасля абвяшчэння Якубу Коласу прысуду, ён трапіў у Мінскі астрожны замак. Зараз гэта месца называюць “Валадарка”. А ў часы Коласа ў народзе існавала яшчэ адна назва – “Пішчалінскі замак”. І сапраўды, ад пакут людзі там проста пішчалі. Але ж назва гэта была ўтворана ад прозвішча архітэктара, які распрацаваў праект астрожнага замка. Назавіце прозвішча гэтага архітэктара. архітэктар Пішчалін (Пішчала)
7. Умовы, у якія трапіў арыштант К. Міцкевіч у астрозе, былі, безумоўна, складанымі. У зняволенні Якубу Коласу давялося займацца і не зусім звыклым для яго заняткам. “Месяцы з чатыры быў я ў турме кухарам. На кожную душу адпускалася па 10 капеек на дзень. Грошы ішлі ў агульны кацёл. І самі мы гатавалі па чарзе...”. А кім яшчэ паспеў папрацаваць пісьменнік у турме? турэмны Бібліятэкар
8. У 1909 г. у Пецярбургу выйшла кніга Якуба Коласа “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. Неверагодна, але факт: аўтар кнігі сядзеў за кратамі, а яго творы выходзілі ў друк без абмежавання. “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” – гэта падручнік для навучання дзетак беларускай мове. Як зразумела з назвы, гэта другая спроба стварыць беларускамоўны падручнік. А хто быў аўтарам падручніка “Першае чытанне для дзетак беларусаў”? Цётка (Алаіза Пашкевіч)
9. У 1910 г. у віленскай друкарні выйшаў першы зборнік вершаў Якуба Коласа. Літаратурная крытыка сустрэла яго даволі высокімі станоўчымі водгукамі. А якую назву аўтар даў свайму зборніку? "Песні жальбы"
10. Краты і турэмныя сцены не самыя лепшыя дарадцы таленавітаму аўтару. Але Якуб Колас, дзякуючы сваёй неабмежаванай фантазіі і шматлікім успамінам, пачаў ствараць паэтычны твор, якому наканавана было стаць класікай беларускай літаратуры. Цалкам твор пабачыў свет толькі ў 1923 г., але ж першыя яго радкі былі народжаны менавіта за турэмнымі кратамі. Пра які твор ідзе гаворка? Паэма "Новая зямля"
|
||
|
|||
|
||||||||


Карта сайта