|
|
Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:
Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.


|
Пакiньце свае водгукi
Вопрос: kelmut |
17 Декабря 2011 г, 18:53 |
| Былі цэлым гуртом у музеі. Праглядзелі з экскурсаводам усю экспазіцыю, асабліва спадабалася на другім паверсе, дзе нам паказалі гасцёўню дома, сталовую, працоўны кабінет паэта. Шмат новага даведаліся пра жыццё і творчасць Якуба Коласа. |
|
Вопрос: Віталь |
08 Декабря 2011 г, 16:16 |
| удзячны супрацоўнікам музея па пазнавальную экскурсію. было прыемна бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры. поспехаў вам у вашай нялёгкай працы! |
|
Вопрос: roma |
08 Декабря 2011 г, 16:08 |
| Музеі сталі сёння не толькі тымі ўстановамі, якімі іх успрымаюць, а сапраўднымі ачагамі культуры. Лепшыя мерапремствы музея Якуба Коласа даказваюць, што беларуская культура і літаратура ў прыватнасці жывуць і квітнеюць. Гэта цяжкая - без перабольшвання - ноша ляжыць перадусім на шэраговых супрацоўніках установы. Запомніў імёны Ірыны, Настассі, Паўла. Малайцы! |
|
Вопрос: Алег |
17 Июня 2011 г, 12:10 |
Вельмі прыемнае і ўтульнае месца ў цэнтры Менску.
Ветлівы персанал. Мабыць, у асноўным дзякуючы ім мне так спадабалася. Дзякуй вам вялікі!
Цікавыя імпрэзы.
Шчэ шмат плюсаў, якія не буду агучваць.
Буду наведваць часьцей. |
|
|
|