Канцэрт класічнай музыкі
Людвіг ван Бетховен і яго час
 |
11 лютага а 18 гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх прыхільнікаў класічнай музыкі на на музычны вечар з цыкла “Поры года ў творчасці Якуба Коласа”.
Тэматыка вечара – "Людвіг ван Бетховен і яго час". Выканаўцы – ансамбль “Камерныя салісты Мінска” пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава, таленавітага арганіста, клавесініста, дырыжора з Пецярбурга, які добра вядомы мінскай публіцы па працы з Дзяржаўным Камерным аркестрам, ансамблем “Класік-авангард” і ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
|
У праграму канцэрта ўключаны творы знакамітых кампазітараў – Йозафа Гайдна, Карла Чэрні і Людвіга ван Бетховена.
Выканаўцы:
Галіна Мацюкова – флейта-траверса
Алена Мальцава – скрыпка
Віялета Герман – віяланчэль
Павел Казюковіч – валторна
Дзмітрый Зубаў – фартэпіяна
Кошт уваходнага квітка – 20.000 бел.руб.
Даведкі па тэлефонах: 284 05 55, 284 17 02
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
ўсе навiны