Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў

Пад нёманаўскім сонцам


 

  27 студзеня а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае прыхільнікаў мастацкага слова на літаратурную сустрэчу з беларускім пісьменнікам Міколам Маляўкам. Вечар кладзе пачатак новаму музейнаму праекту "Пад нёманаўскім сонцам", прысвечанаму знакамітым землякам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, людзям, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё беларускай культуры, літаратуры, мастацтва.  

    Праект нездарма адкрываецца сустрэчай з прызнаным творцам Міколам Маляўкам – ураджэнцам роднай Коласу Мікалаеўшчыны. Лаўрэат літаратурных прэмій імя Аркадзя Куляшова і Васіля Віткі, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” нядаўна адзначыў сваё 70-годдзе.

 

     Для Міколы Аляксандравіча, аўтара шматлікіх паэтычных зборнікаў, кніг вершаў і казак для дзяцей, мінулы год быў знакавым, і не толькі з нагоды высокага юбілею. З друку выйшлі два яго новыя выданні: кніга паэзіі “Крыштальная галінка снегападу” і дакументальна-мастацкая аповесць “Коласаў абярэг”. Прэзентацыя гэтых кніг і стане галоўнай тэмай вечара.

 

     У святочнай імпрэзе возьмуць удзел пісьменнікі, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Генрых Далідовіч, Алесь Марціновіч, Уладзімір Ліпскі, Мікола Мятліцкі. Сярод запрошаных гасцей – беларускія майстры мастацкага слова Анатоль Зэкаў, Вадзім Спрынчан, Міхась Пазнякоў, Яўген Хвалей, Алесь Камароўскі, Уладзімір Мазго

 

    Спецыяльна да ўрачыстага вечара падрыхтавана выстаўка кніг з аўтографамі Міколы Маляўкі з калекцыі старшыні дабрачыннага савета Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Анатоля Грэкава.

 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!


Тэлефоны для даведак: 284-05-55, 284-17-02

 



ўсе навiны


© 2009 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 www.yakubkolas.by
  muzeykolas@yandex.ru
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта