|
“МАТЧЫН ДАРУНАК АД САМАЙ КАЛЫСКІ”:
21 лютага 2012 а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць літаратурную імпрэзу “Матчын дарунак ад самай калыскі”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.
Паразважаць аб стане беларускай мовы, аб перспектывах яе развіцця, аб ролі і значэнні мовы ў жыцці народа запрошаны дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец, супрацоўнікі рэдакцый беларускіх часопісаў.
У межах юбілейнага года ў музеі песняра працягваецца грамадская акцыя “Мы чытаем Коласа”, мэта якой – пашырэнне і папулярызацыя твораў славутага пісьменніка. Гэтым разам на вечарыне прагучыць самы вядомы твор паэта “Новая зямля” ў выкананні вядомых грамадскіх дзеячаў
На святочную вечарыну запрошаны беларускія навукоўцы-мовазнаўцы, якія ўрачыста перададуць у фонд музея аўтарэфераты сваіх дысертацый, прысвечаных даследаванню жыцця і творчасці Якуба Коласа, і тым самым папоўняць музейную скарбніцу.
Спецыяльна да ўрачыстага вечара падрыхтавана выстаўка “Якуб Колас і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі: да вытокаў беларускай навукі аб слове” з фондаў музея, на якой будуць прадстаўлены рэдкія дакументы і матэрыялы, звязаныя з навуковай дзейнасцю песняра.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
ўсе навiны
|
|
|
|
||||||||


Карта сайта